Самабытная рыбная страва
  2009-10-19 14:25:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гатаванне страў з рыбы заўсёды было адной з самых складаных тэхналогій. У кітайскай кулінарыі да яе існуе адмысловы падыход - яе рыхтуюць на пары без солі. Хопіць дзесяці мінут для апрацоўкі гарачай парай, каб белае мяса было гатова да ўжывання. Дадаўшы нарэзаны лук і соўс, кухар робіць страву вельмі смачнай. Існуе меркаванне, што ў рыбы павінен быць лёгкі густ, і калі перасаліць, то можна ўсё сапсаваць. Аднак 20 гадоў назад адзін кухар з горада Чунцін вынайшаў самабытны рэцэпт гатавання рыбы. Гарачы алей з перцам цалкам выяўляе водар рыбы, гэтая вострая страва завецца "юха па-чунцінскі".

Шыльду вядомай "юхі па-чунцінскі" можна ўбачыць амаль ва ўсіх кутках Кітая. Цяжка сказаць, колькі гурманаў і аматараў з'явілася ў гэтай стравы. Толькі паспрабаваўшы яе, пазнаеш, у чым яе асаблівасць: ад вастрыні язык і вусны нямеюць і чырванеюць, у роце застаецца адчуванне лёгкага паколвання і салёны смак, якія ніяк не магчыма забыць. Нават тыя, хто не любяць вострае, ад якога праймае пот, гуандунцы, таксама не маюць мажлівасці застацца раўнадушнымі перад гэтай стравай. Як ужо вядома, цяпер у горадзе Гуанчжоў з'явілася такая тэндэнцыя: сычуаньская кухня замяняе гуандунскую, зразумела, сычуаньская юха ў гэтым працэсе адыграла не малую ролю.

Рэцэпт з'явіўся па аналогіі з працэсам гатавання мясной стравы "Вараная мясная саломка", кухары вырашылі паэксперыментаваць: спачатку дадалі маладыя бамбукавыя парасткі і прарошчаную сою, а потым налілі гарачы алей. Лустачакі рыбы аддаюць свежасцю і пяшчотай і адразу растаюць у роце, смак востры і кожная лыжка робіць смакавыя адчуванні вастрэй і вастрэй.

Гатаваць юху складана, таму што калі змешваецца гарачы алей з некалькімі відамі перцу, з'яўляецца густы, з'едлівы дым, які моцна б'е ў нос. Простыя людзі не могуць гэтага знесці, гэта доля спрактыкаваных кухароў.

Для гатавання стравы патрэбна рачная рыба: судак, акунь, белы амур, таўсталобік або сазан. Кілаграм рыбы наразаецца тоўстымі лустачкамі, якія змешваюцца з соллю, рысавым віном, крухмалам і яечным бялком. Патэльня ставіцца на печ, пасля разагравання наліваецца алей, потым дадаюцца заправы: лук, імбір, часнык, жоўтадравеснік, чырвоны востры перац. Як толькі пачуецца пах спецый, дадаюць гарачую ваду. Калі яна закіпіць, у яе кідаюць лустачкі рыбы. Праз пяць хвілін гэтай сумессю заліваюць соевыя парасткі. Тут самы адказны момант: у іншым посудзе разагрэць вялікую колькасць алею з рэзкім перцам "хуацзяо" і хутка заліць у рондаль з рыбай і сояй. Гарачы алей шыпіць на кавалачках рыбы, якія згортваюцца ад гарачага алею. І "юха па-чунцінскі" гатовая.

А калі вы будзеце ў Пекіне і жадаеце паспрабаваць рыбную страву "юха па-чунцінскі", вы зможаце наведаць такія рэстараны, як "Бага Буі" на вуліцы Дзіанмэньдундацзе раёна Дунчэн, "Малая Юхуо" на вуліцы Сіданвэйдацзе раёна Січэн, "Мэйчжоў Дунпо Цзюлоў" на вуліцы Цзіньсунчжунцзе раёна Чаоян і г.д. Але самы вядомы рэстаран, які гатуе такую страву - гэта рэстаран "Фэйтэн Юйсян" на вуліцы Гунцівэйлу раёна Чаоян. У 1999 годзе, заснавальнік рэстарану "Фэйтэн Юйсян" спадар Ян Чжань праз сябра пазнаёміўся з вынаходнікам "юхі па-чунцінскі", потым ён прынёс гэтую страву ў Пекін і змяніў яе ў адпаведнасці са звычаем паўночнага раёна Кітая. 22 ліпеня 1999 году рэстаран "Фэйтэй Юйсян" афіцыйна адкрыўся. Ён стаў першым рэстаранам у Пекіне, дзе гатуецца "юха па-чунцінскі".

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040