Аб храме Татхагата ў Тыбеце
  2010-06-29 10:29:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай – шматнацыянальная і шматканфесійная краіна, таму ў розных кітайскіх рэгіёнах знаходзіцца вялікая колькасць храмаў: будысцкіх, мусульманскіх, хрысціянскіх... Некаторыя – гэта сапраўдныя помнікі старадаўняй гісторыі і культуры. Сёння мы здзейснім віртуальную вандроўку ў Тыбецкі аўтаномны раён, да храма Татхагата.

Як адзначыў знаўца тамтэйшай гісторыі і культуры Цзян'юнг Бадэн, Татхагата – тыбецкая назва, якая перакладаецца як «гара рысу». Справа ў тым, што храм гэты знаходзіцца ў горнай складцы і вельмі гару з рысу. Адсюль і такая назва.

Храм Татхагата пабудаваны ў 1416 годзе. Зараз ён – адзін з шасці самых вядомых храмаў секты Гру тыбецкага будызму. Ён складаецца з некалькіх паверхаў. Агульная плошча храма – каля 200 тысяч квадратных метраў. Тут ёсць чатыры Чжацанга (акадэміі) – Чжацанга Гоманг, Дэянг, Нгаба і Ласелінг. Гэта – традыцыйнае месца для рэлігійнай і навуковай адукацыі ў Тыбеце. Спачатку тут вучыліся 10 тысяч манахаў. Зараз у храме жывуць каля васьміста. Гэтыя акадэміі належалі вярхоўнай адміністрацыі ў храме Цачэн – тамтэйшага «ўніверсітэта». Яго галоўны павільён размешчаны ў цэнтры храма Татхагата. Перад павільёнам – вялікая брукаваная плошча і сем шырокіх ступеняў. Унутры знаходзяцца аўдыторыі для чытання сутраў. Таксама вы можаце налічыць тут 183 вялізныя слупы, вакол якіх вучні-манахі ў колішнія часы абмяркоўвалі свае «шкалярскія» справы. А яшчэ ля галоўнага павільёна Цачэна знаходзіцца самая вялікая ў Тыбеце кухня. І гэта зразумела: у часы росквіту храма ўсе 10 тысяч манахаў харчаваліся дзякуючы менавіта гэтай кухні.

У храма Татхагата няма агароджы. Будынкі шчыльна прылягаюць адзін да аднаго. Памяшканняў тут вельмі шмат, таму, патрапіўшы сюды, узнікае ўражанне, быццам ты знаходзішся ў нейкай старадаўняй вёсцы.

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040