Закрыўся форум на высокім узроўні ў рамках ЭКСПА-2010
  2010-11-01 10:33:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Учора завяршыў сваю работу форум на высокім узроўні ў рамках ЭКСПА-2010 "Інавацыі і ўстойлівае развіццё горада", падчас якога абмяркоўваліся агульныя для ўсяго свету пытанні развіцця гарадоў, і была прынята Шанхайская дэкларацыя.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа адзначыў у сваім выступленні, што ЭКСПА ў Шанхаі ўпісала бліскучую старонку ў гісторыю сусветных выстаў. Яе паспяховае правядзенне ўмацавала упэўненасць і рашучасць Кітая ў развіцці рэформ і адкрытасці. Вэнь Цзябаа заклікаў усё чалавецтва да агульнага гарманічнага развіцця гарадоў.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, выступаючы на форуме, адзначыў, што сусветная выстава ЭКСПА-2010 у Шанхаі дала свету надзею і ўпэўненасць у вырашэнні пытанняў, якія ўзнікаюць з развіццём урбанізацыі. Пан Гі Мун даў высокую ацэнку арганізацыі шанхайскай ЭКСПА і выказаў падзяку кітайскаму ўраду. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040