Навагоднія віншаванні галоўнага рэдактара службы вяшчання
на Расію і краіны Усходняй Еўропы спадара Сунь Юйфэна

Дарагія сябры!

У канцы адыходзячага года мне хацелася б павіншаваць ўсіх нашых дарагіх наведвальнікаў сайта МРК на беларускай мове з надыходзячым Новым годам, пажадаць усім ўдачы і шанцавання ў будучым годзе! Дзякуй вам за пастаянную падтрымку нашай працы. Ваша цікавасць да нашага сайта – гэта гонар для ўсяго дружнага калектыву Службы вяшчання на беларускай мове.

У 2010 годзе мы сумесна з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь і «Народнай газетай» арганізавалі конкурс аб ЭКСПА ў Шанхаі, які стаў вельмі папулярным сярод аўдыторыі нашага радыё і сайта.

У наступным годзе мы будзем прыкладаць далейшыя намаганні для садзейнічання развіццю нашай дружбы, пастараемся распавесці самае цікавае пра Кітай. Мы таксама спадзяёмся, што вы, як і раней, будзеце актыўна нас падтрымліваць.

Здароўя вам і шчасця, дарагія сябры!

Сунь Юйфэн
Галоўны рэдактар службы вяшчання на Расію і краіны Усходняй Еўропы

Дзве легенды пра жывёл

Існуе мноства легенд, якія тлумачаць узнікненне знакаў усходняга гараскопа, дзве з іх – самыя папулярныя.

Першая, найбольш распаўсюджаная ў Кітаі, расказвае, што аднойчы Буда запрасіў да сябе на дзень нараджэння ўсіх жывёл. Прыйшлі 12 звяроў – надвор'е стаяла халоднае, а каб патрапіць да Буды, трэба было пераплыць шырокую раку. І вось кожнай з жывёл у парадку жывой чаргі Буда падарыў па аднаму году. Першым прыйшоў Пацук – яму дастаўся першы год 12-гадовага цыкла. Праўда, відавочцы гэтага адметнага «заплыву» сцвярджаюць, што першым дасягнуў супрацьлеглага берага Буйвал, а Пацук, якому не хацелася мокнуць у халоднай вадзе, папрасіў Буйвала перавезці яго на сваёй спіне, і той па дабрыні душэўнай пагадзіўся.Пакуль буйвал абсыхаў, каб паўстаць перад Будай у прыстойным выглядзе, Пацук, саскочыўшы з яго спіны, хуценька пабег наперад і ў чарзе за чаканым «дэфіцытам» апынуўся першым...

Што такое Юаньдань?

Спачатку варта разабрацца ў іерогліфах, з якіх складаецца слова «юаньдань»: 元 (юань) азначае «пачатак», а 旦 (дань) – «досвітак», ці проста «дзень». Такім чынам, 元旦 – гэта першы дзень новага года.

Слова ўпершыню згадваецца ў сачыненні «Аб правільнай мове» (介雅) Сяа Цзыюня (蕭子云), які жыў у эпоху Паўднёвай і Паўночнай дынастый. Там ёсць такі радок: «абнаўляе чатыры сезоны Юаньдань, калі пачынаюцца новыя гады» (四氣新元旦,萬壽初今朝).У сунскую эпоху ў першым скрутку «Запісаў сноў пра княства Ліян» , напісаным У Цзыму , пра першы месяц напісана так: «Маладзік першага месяца называецца Юаньдань, у прастамоўі – Новы год...

Год Труса-2011

Каляндар старажытнага Кітая здолеў спалучыць залежнасць абарачэння Зямлі, Юпітэра і Месяца вакол Сонца. Менавіта так і нарадзіўся 12-ці гадовы цыкл змены гадоў. Прычым, кожнаму году было знойдзена падабенства з пэўнай жывёлай. Кітайскі каляндар – гэта 12 касмічных уздзеянняў, якія ўплываюць на характар чалавека і прадвызначаюць яго жыццёвы шлях.

Асновай календара паслужыў перыяд абарачэння найбуйнейшай з планет Сонечнай сістэмы – Юпітэра. Менавіта год Юпітэра роўны 12-ці зямным гадам. Акрамя таго, зноў жа паводле старажытнакітайскіх мудрацоў, існуюць пяць першасных элементаў: Агонь, Неба (Дрэва), Метал, Зямля і Вада, якія далі характарыстыку кожнаму знаку...

© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040