Дэвізам Сусветнай выставы ў Гановеры ў 2000 годзе стала выслоўе "Чалавек, прырода, тэхніка: нараджэнне новага свету". Упершыню ў гісторыі чалавецтва прырода была ўключана ў дэвіз Сусветнай выставы. На пачатку планавання гэтай Сусветнай выставы было ўрачыста абвешчана: "Мы не ствараем пабудоў, якія не будуць запатрабаваныя пасля завяршэння выставы", каб пазбегнуць таго, што пасля закрыцця выставы парк застанецца закінутым.
Японскі нацыянальны павільён стаў самым маштабным праектам ў гісторыі сусветнай архітэктуры, зробленай з паперы. Аснова пабудовы была выраблена са спецыяльнай паперы. Пасля завяршэння выставы, ўсе матэрыялы былі вернуты ў Японію, дзе пасля перапрацоўкі яны выкарыстоўваліся ў якасці сыравіны для вырабу школьных падручнікаў.
Швейцарскі павільён, зроблены з 3000 кубаметраў піхтавага дрэва, быў прызнаны найлепшай інтэрпрытацыяй дэвіза гановерскай Сусветнай выставы. Ён быў пабудаваны без выкарыстання цвікоў, балтоў і клея. Па завяршэнні Сусветнай выставы ў Гановеры гэтыя будаўнічыя матэрыялы былі вернуты ў Швейцарыю і яшчэ раз выкарыстаныя.
У новым стагоддзі канцэпцыя ўстойлівага развіцця выкарыстоўваецца ў тэматыцы шматлікіх Сусветных выстаў, якія збіраюць людзей для сумеснага вырашэння агульных праблем чалавецтва. -0-