Раман Мышкоўскі
  2010-08-02 11:07:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Я ніколі не спадзяваўся, што аднойчы патраплю ў Кітай. І не на тыднёвую экскурсію, а мінімум на год. Калі больш дакладна, я разумеў, што аднаго майго жыцця не хопіць, каб паглядзець увесь свет. Мы, беларусы, больш прызвычаіліся ездзіць у Еўропу: рамантычны Парыж, класічная Вена, строгі Стакгольм, мітуслівая Прага, курорты Міжземнамор'я... Гэтыя адметныя кропкі на карце Еўропы і сёння выклікаюць прыемныя ўспаміны!

А што Кітай? А ў Кітаі як раз ёсць ўсё: найвышэйшы горы і невысокія пагоркі, нізіны і раўніны; уздоўж берагоў мораў – порты, пляжы і курортныя гарадкі; знакамітыя манастыры, у тым ліку, легендарны Шаалінь, жэньшэневые фермы ў правінцыі Цінхай, шматлікія археалагічныя раскопкі ў пустынях Гобі і Такла-Макаа, альпінісцкія базы на ўсходніх схілах Гімалаяў і Каракарума. Каб бегла азнаёміцца з галоўнымі адметнымі мясцінамі Кітая, спатрэбіцца вельмі шмат часу. У мяне яго, на жаль, няма! Затое я зараз добра ўсведамляю, што менавіта тут можна з'ехаць на лыжах з горнага схілу, паблукаць па пясках пустыні, паплаваць у цёплым моры ці адпачыць у цяньку раскідзістай пальмы. І зусім не трэба чакаць змены пораў года – Кітай настолькі вялікі, што, маючы вольны час, усё названае можна паспрабаваць здзейсніць за тыдзень-другі.

І не забудзьцеся на адметную кітайскую кухню! Прынамсі, сёе-тое я і сам ужо магу прыгатаваць, напрыклад, смажаную гародніну з мясам ці адмысловы фасолевы напой, якія добра наталяе смагу.

Такім чынам, мне засталося сказать вам «Сардэчна запрашаю ў Кітай!»

Шчыра ваш,

Раман Мышкоўскі,

Беларуская рэдакцыя Міжнароднага радыё Кітая.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040