Круіз па вялікай Янцзы. Знакамітыя кітайскія цясніны.
  2010-11-22 09:39:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Галоўная рака Кітая V велічная Янцзы V бярэ пачатак на Цінхай-Тыбецкім сугор'і. Як правіла, экскурсія пачынаецца ў горадзе Ічан V турысты паднімаюцца на борт цеплахода, які бярэ курс на захад і ідзе ўверх па Янцзы.

Янцзы

Першы прыпынак цеплаход робіць ля дамбы «Тры цясніны» V найбуйнейшага гідратэхнічнага збудавання 21 стагоддзя, пушчанага ў эксплуатацыю ў 2008 годзе. Дамба «Тры цясніны» мае 2309 метраў ў даўжыню і 185 метраў у вышыню. У выніку яе будаўніцтва ўзровень вады ў Янцзы значна падняўся V некаторыя прылеглыя раёны апынуліся пад вадой. Кітайскім уладам давялося тэрмінова перасяліць больш за 1,3 мільёна чалавек з зоны затаплення.

Дамба «Тры цясніны»

Калі дамба застаецца ззаду, поглядам турыстаў адкрываюцца маляўнічыя пейзажы дзвюх вялікіх цяснін V Сілін і У. Паміж уваходам у цясніну Сілін і ўсходнім ускрайкам цясніны У знаходзіцца даліна Сянсі. Па берагах ракі раскінуліся нівы і цытрусавыя плантацыі. Гэта V адзін з найбольш важных земляробчых раёнаў Трох цяснін.

Пакінуўшы цясніну Сілін, цеплаход праходзіць яшчэ 20 кіламетраў і трапляе на ўчастак ракі, які называецца Саньдоўпін. Рэчышча ракі пашыраецца, поглядам турыстаў паўстае вузкі астравок Чжунбаа. А далей, перад уваходам у цясніну У, рэчышча Янцзы звужаецца. Сярод трох цяснін цясніна У V самая маляўнічая, яе працягласць V 46 кіламетраў. Найбольш вядомая адметная мясціна цясніны У V 12 горных вяршыняў. Дзякуючы незвычайнасці абрысаў, кожны з горных пікаў мае паэтычнае назву. Так, пік Шэньнюй называюць «Прыгажуняй» V сапраўды, у ранішнія гадзіны і вячэрнія прыцемкі ён падобны на дзяўчыну, замілаваную водамі Янцзы. Пра гэтыя горныя вяршыні, дарэчы, складзена шмат легенд. Цясніна У славіцца яшчэ і 174 карставымі пячорамі.

1 2 3
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040