Год Труса-2011
  2010-12-29 09:55:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каляндар старажытнага Кітая здолеў спалучыць залежнасць абарачэння Зямлі, Юпітэра і Месяца вакол Сонца. Менавіта так і нарадзіўся 12-ці гадовы цыкл змены гадоў. Прычым, кожнаму году было знойдзена падабенства з пэўнай жывёлай. Кітайскі каляндар – гэта 12 касмічных уздзеянняў, якія ўплываюць на характар чалавека і прадвызначаюць яго жыццёвы шлях.

Асновай календара паслужыў перыяд абарачэння найбуйнейшай з планет Сонечнай сістэмы – Юпітэра. Менавіта год Юпітэра роўны 12-ці зямным гадам. Акрамя таго, зноў жа паводле старажытнакітайскіх мудрацоў, існуюць пяць першасных элементаў: Агонь, Неба (Дрэва), Метал, Зямля і Вада, якія далі характарыстыку кожнаму знаку. Такім чынам, надаючы кожнаму году знак у звярыным абліччы, атрымліваецца 12-гадовы цыкл, а дакладнае паўтарэнне года (у адпаведнасці з іншымі сімваламі старажытнага Кітая) адбываецца ажно праз 60 гадоў! Апошнім часам цікавасць да ўсходняга календара расце, і ўжо многія іншыя календары пачалі спалучацца з календарамі Кітая, Японіі і Інданэзіі.

Паводле старажытнакітайскага календара, Трус – сімвал 2011 года – будзе металічным. У залежнасці ад перакладу лічыцца ідэнтычнай назва «Кот». Трус змяніў Тыгра. Якім будзе год 2011-ы для кожнага і для ўсіх разам узятых?

Год Труса не павінен стаць годам маштабных катаклізмаў. У год Труса, характарыстыка паводзін якога – абачлівасць, учынкі простых людзей і палітыкаў павінны несці на сабе адбітак дальнабачнасці і, збольшага, нават нясмеласці. Трусы – дыпламатычныя і адданыя. А гэта дае надзею на разважлівасць тых, хто кіруе светам. Трусы – рамантычныя, так што можна спадзявацца, што ўсе шлюбы, заключаныя ў год металічнага Труса, будуць трывалыя і шчаслівыя. Сімвал 2011 года па ўсходнім календары – вельмі разумны і дасведчаны ў многіх галінах жыцця, а гэта гаворыць аб добразычлівасці года да ўсіх, хто заняты навукай, мастацтвам, вынаходніцтвам. Трус, да таго ж, – педант, ён не любіць хаосу ва ўчынках і навакольнай прасторы.

Жывёла трус, сімвал 2011 года, – істота сямейная, ўвасабленне пладавітасці і спакою. А гэта сігнал для тых, хто яшчэ сумняваецца ў прывабнасцях сямейнага жыцця. Год Труса, асноўная характарыстыка якога – прыгажосць і дом, павінен стаць годам умацавання сямейных адносін на ўсіх узроўнях.

Калі наступіць новы год, якога труса ён будзе ўвасабляць? Хатняга і спакойнага або іншага – пакажа час. А нам усім застанецца спадзявацца, што мірам на Зямлі заўсёды будзе кіраваць каханне! А ў трусаў гэтага пачуцця – дастаткова!

Вядомыя людзі ў Кітаі, якія нарадзіліся ў год Труса:

Імператар Цянь Лун дынастыі Цін, вядомы ваеначальнік эпохі Трохцарства Чжоу Юй, літаратар Су Чжэ паўночнай дынастыі Сун, адзін з вядучых кітайскіх мысліцеляў і філосафаў XX стагоддзя Ху Шы

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040