Якія асноўныя функцыі выконвае УСНП?
  2012-03-01 15:40:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

УСНП з'яўляецца вышэйшым органам дзяржаўнай улады. Паводле Канстытуцыі КНР, УСНП мае паўнамоцны і вышэйшы статуc. УСНП мае наступныя асноўныя паўнамоцтвы:

1) Уносіць змены ў Канстытуцыю, кантралюе выкананне Канстытуцыі.

Канстытуцыя з'яўляецца асноўным законам дзяржавы і мае вышэйшую юрыдычную сілу. Толькі Ўсекітайскі сход народных прадстаўнікоў мае права ўносіць змены ў Канстытуцыю. Змены ў Канстытуцыю, незалежна ад таго поўныя або частковыя, прымаюцца большасцю не меней 2/3 галасоў поўнага складу дэпутатаў УСНП. Ніякія іншыя дзяржаўныя органы, партыі альбо арганізацыі не маюць такіх паўнамоцтваў.

2) Распрацоўвае і ўносіць змены ў асноўныя законы дзяржавы.

Згодна з палажэннямі Канстытуцыі, УСНП распрацоўвае і ўносіць змены ў крымінальныя і грамадзянскія законы, законы аб дзяржаўнай структуры і іншыя асноўныя законы.

3) Абірае, сцвярджае, знімае з пастоў членаў дзяржаўных органаў.

Згодна з палажэннямі Канстытуцыі і заканадаўства, УСНП абірае і знімае Старшыню, намеснікаў старшыні, начальніка сакратарыята і членаў Сталага камітэту УСНП; абірае і знімае Старшыню і намеснікаў старшыні КНР; па прадстаўленні Старшыні КНР сцвярджае кандыдатуру Прэм'ера Дзяржаўнай рады; па прадстаўленні Прэм'ера Дзяржаўнай рады сцвярджае кандыдатуры намеснікаў Прэм'ера, членаў Дзяржаўнай рады, міністраў, старшыняў камітэтаў і камісій, Галоўнага рэвізора, начальніка Сакратарыята Дзяржрады, а таксама мае права знімаць вышэйпаказаных асоб; абірае Старшыню Цэнтральнай ваеннай рады; па прадстаўленні Старшыні Цэнтральнай ваеннай рады сцвярджае кандыдатуры іншых членаў Цэнтральнай ваеннай рады, а таксама мае права знімаць вышэйпаказаных асоб; абірае і знімае Старшыню Вярхоўнага народнага суду, Генеральнага Пракурора Вярхоўнай народнай пракуратуры; сцвярджае і мае права знімаць Старшыню, намеснікаў Старшыні і членаў адмысловых камітэтаў і камісій УСНП, а таксама мае права знімаць вышэйпаказаных асоб.

4) Прымае рашэнні па важных дзяржаўных пытаннях.

Разглядае і сцвярджае планы народнагаспадарчага і сацыяльнага развіцця, а таксама справаздачы аб іх выкананні; разглядае і сцвярджае дзяржаўны бюджэт і справаздачу аб яго выкананні; сцвярджае стварэнне правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падначалення; сцвярджае стварэнне адмысловых адміністрацыйных раёнаў і іх рэжым; вырашае пытанні вайны і міру; выносіць рашэнні па перадачы паўнамоцтваў.

5) Ажыццяўляе кантроль за працай дзяржаўных органаў.

Права кантролю, якім валодае УСНП, з'яўляецца вышэйшай формай дзяржаўнага кантролю. Канстытуцыя прадугледжвае, што Сталы камітэт УСНП адказны перад УСНП і яму падсправаздачныя: дзяржаўныя адміністрацыйныя органы, органы суду і пракуратуры фарміруюцца Сходамі народных прадстаўнікоў, адказныя перад імі і ім падкантрольныя; Старшыня Цэнтральнага ваеннай рады адказны перад УСНП; Цэнтральная ваенная рада знаходзіцца пад кантролем УСНП.

Згодна з палажэннямі Канстытуцыі і заканадаўства, асноўныя формы кантролю - слуханне і разгляд справаздач аб працы Сталага камітэту УСНП, Дзяржаўнай рады, Вярхоўнага народнага суду і Вярхоўнай народнай пракуратуры. Акрамя таго, заканадаўства таксама прадугледжвае, што ў прамежках паміж сесіямі Сходаў народных прадстаўнікоў дэлегацыя прадстаўнікоў альбо групы з больш чым 30 дэпутатаў маюць права калектыўна звярнуцца з запытам у пісьмовай форме ў Дзяржаўную раду альбо органы і камітэты Дзяржаўнай рады, Вярхоўнага народнага суду, Вярхоўнай народнай пракуратуры.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040