Беларускія дзеці сустрэліся ў  Доме піянераў раёна Дунчэн са сваімі аднагодкамі
  2014-08-15 14:06:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падарожжа дэлегацыі беларускіх дзяцей па Кітаі працягваецца. Сёння пасля таго, як яны ўбачылі панду і іншых жывёл у Пекінскім заапарку, маленькія госці Сі Цзіньпіна накіраваліся ў прыморскі Ціньдаа, дзе для іх падрыхтавана цікавая праграма .

А напярэдадні адбылася сустрэча кітайскіх і беларускіх дзяцей у Доме піянераў раёна Дунчэн. Там адбыўся сумесны канцэрт, у якім удзельнічалі і беларускія, і кітайскія юныя артысты. Танцы і песні, цудоўны настрой і сяброўскія пачуцці панавалі на сцэне.

Не абышлі ўвагай арганізатары сустрэчы і шматлікія традыцыйныя майстэрствы, якім навучаюцца ў Доме піянераў. Беларускія дзеці разам са сваімі аднагодкамі з Кітая змаглі навучыцца размалёўваць вееры, выразаць з паперы, пісаць іерогліфы, танцаваць і нават намаляваць сумесную карціну. Здаецца, такія сустрэчы сапраўды набліжаюць дзяцей адно да аднаго, дапамагаючы спасцігаць культуру і традыцыі іншага народа.

Вольга Гальпяровіч,

Беларуская служба МРК

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040