Сі Цзіньпін пра важнасць садзейнічання працаўладкаванню ў справе прасоўвання высакаякаснага развіцця эканомікі
  2019-12-10 11:27:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

6 снежня генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін старшыняваў на пасяджэнні Палітбюро ЦК КПК, падчас якога былі зроблены прагнозы эканамічнага развіцця на 2020 год і падкрэслена важнасць забеспячэння стабільнасці ў шасці ключавых сферах.

Неабходна гарантаваць стабільнае развіццё ў сферах працаўладкавання, фінансаў, знешняга гандлю, замежнага капіталу, інвестыцый і апраўдаць чаканні народа. Усё гэта мае першачарговае значэнне для падтрымкі эканамічнага росту краіны ў разумных межах, паспяховага ажыццяўлення мэтаў па ўсебаковым будаўніцтве сярэднезаможнага грамадства і рэалізацыі плана «13-й пяцігодкі».

Сі Цзіньпін падкрэсліваў важнасць забеспячэння стабільнасці ў дадзеных шасці ключавых сферах падчас розных мерапрыемстваў. Прапануем вашай увазе вытрымкі з некаторых яго заяў:

Неабходна распрацаваць больш мер для садзейнічання працаўладкаванню і адкрыццю ўласнага бізнесу. Патрабуецца акцэнтаваць увагу на вырашэнні пытанняў працаўладкавання, якія стаяць перад выпускнікамі ВНУ, адстаўнымі ваеннымі, скарочаным персаналам, работнікамі сельскай гаспадаркі і г.д.

- Выступленне Сі Цзіньпіна 18 верасня 2019 года падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Хэнань

Неабходна своечасова і належным чынам праводзіць семінары і майстар-класы па павышэнні кваліфікацыі для людзей, якія сутыкнуліся з праблемамі ў сферы працаўладкавання, забяспечыць іх працоўнымі месцамі і гарантаваць годны ўзровень жыцця.

- Выступлення Сі Цзіньпіна 22 мая 2019 года падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Цзянсі

Варта зрабіць пытанні, звязаныя з працаўладкаваннем, прыярытэтнымі задачамі, паставіць іх вырашэнне на першы план і імкнуцца ствараць больш працоўных месцаў.

- Выступденне Сі Цзіньпіна 1 лютага 2019 года на сустрэчы з прадстаўнікамі кадраў і народных мас напярэдадні Свята вясны

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040