МЗС КНР правяло прэс-канферэнцыю для кітайскіх і замежных СМІ, прысвечаную 7-му саміту БРІКС і 15-й сустрэчы ШАС у расійскім горадзе Уфа, у якіх прыме ўдзел старшыня КНР Сі Цзіньпін. На прэс-канферэнцыі на пытанні журналістаў адзказваў намеснік міністра замежных спраў КНР Чэн Гапін.
Як адзначыў Чэн Гапін, удзел старшыні Сі Цзіньпіна ў маючым адбыцца саміце БРІКС сведчыць, што кітайскі бок надае павышаную ўвагу супрацоўніцтву з краінамі БРІКС. Як ён паведаміў, падчас саміту кіраўнікі краін БРІКС правядуць паглыблены абмен меркаваннямі па пытаннях супрацоўніцтва паміж краінамі БРІКС. У рамках саміта таксама адбудзецца дыялог кіраўнікоў краін БРІКС з кіраўнікамі дзяржаў-членаў і дзяржаў-назіральніц ШАС, Еўразійскага эканамічнага саюза, запрошаных краін і міжнародных арганізацый.
Кітай цвёрда падтрымлівае і актыўна ўдзельнічае ў супрацоўніцтве ў рамках БРІКС і лічыць, што неабходна прыкласці намаганні для дасягнення новага прагрэсу ў стварэнні Новага банка развіцця і валютных рэзерваў краін БРІКС, працягнуў Чэн Гапін. Ён заклікаў стварыць супольнасць з адзіным лёсам БРІКС шляхам распрацоўкі Стратэгіі эканамічнага партнёрства БРІКС, складання дарожнай карты для гандлёва-эканамічнай кааперацыі краін БРІКС на бліжэйшыя гады і пошуку новых крыніц росту.
Кітай упэўнены, што саміт ва Уфе ўвянчаецца поспехам і стане яшчэ адной значнай падзеяй у супрацоўніцтве краін БРІКС, заявіў ён, падкрэсліўшы, што механізм супрацоўніцтва БРІКС унясе яшчэ большы ўклад у забеспячэнне міру, стабільнасці і развіцця ва ўсім свеце.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін правядзе шэраг сустрэч з лідарамі іншых краін, вылучыць ініцыятывы аб узмацненні супрацоўніцтва ў сферы бяспекі ў рамках арганізацыі, пашырэнні гуманітарных кантактаў і інш., дадаў Чэн Гапін. Чэн Гапін далей паведаміў, што падчас правядзення самітаў ШАС і БРІКС запланавана сустрэча старшыні КНР Сі Цзіньпіна з кіраўнікамі Расіі і іншых краін. Гэта будзе другая сустрэча Сі Цзіньпіна з прэзідэнтам Расіі у 2015 годзе. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў гатовы на аснове дасягнутых на сустрэчы ў Маскве вынікаў і дамоўленасцяў да далейшага садзейнічання будаўніцтву эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Еўразійскай эканамічнай саюза і прагматычнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, да паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках шматбаковых механізмаў, у тым ліку, у рамках БРІКС і ШАС, умацавання каардынацыі і ўзаемадзеяння ў вырашэнні міжнародных і рэгіянальных праблем. Падчас самітаў таксама адбудзецца другая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Кітая, Расіі і Манголіі, падчас якой яны абмяркуюць пытанні, якія тычацца напрамкаў далейшага развіцця і прыярытэтных сфер супрацоўніцтва паміж трыма краінамі з тым, каб як мага хутчэй дасягнуць вынікаў трохбаковага супрацоўніцтва. - Р -