Сі Цзіньпін прыняў удзел у сёмай сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС
  2015-07-10 10:51:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер прыняў удзел у сёмай сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС у расійскім горадзе Уфа.

Гэта ўжо трэці па ліку ўдзел Сі Цзіньпіна ў штогадовым саміце БРІКС, куды таксама ўваходзяць Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Бразіліі Дылма Роўсеф, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Дамадардас Модзі і прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума таксама прынялі ўдзел у саміце.

Пяць лідараў па плане абмянліся думкамі аб умацаванні супрацоўніцтва ўнутры краін БРІКС і па міжнародных і рэгіянальных пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Дасягнуты кансенсус уключаны ва Уфімскую дэкларацыю, якая будзе апублікаваная пазней.

Лідары краін БРІКС таксама правядуць дыялогі з лідарамі краін-членаў і краін-назіральнікаў ШАС і ЕАЭС, у якіх таксама прымуць удзел кіраўнікі міжнародных арганізацый і Дзелавога савета БРІКС.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040