Ва Уфе прайшла 7-я сустрэча кіраўнікоў краін БРІКС, на якой яны абмяняліся меркаваннямі па міжнароднай сітуацыі і супрацоўніцтве БРІКС.
Сі Цзіньпін выступіў з прамовай, у якой падвёў вынікі супрацоўніцтва паміж краінамі БРІКС, прапанаваў вектары для ўмацавання партнёрства, заявіўшы, што Кітай жадае сумесна садзейнічаць бесперапыннаму паглыбленню супрацоўніцтва паміж краінамі БРІКС, каб унесці большы ўклад у справу міру і развіцця на планеце.
Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, для ўмацавання партнёрства БРІКС варта прыкласці намаганні ў абароне міру на планеце, у будаўніцтва партнёрства, накіраванага на развіццё мультыкультурных цывілізацый, ва ўмацаванне глабальнага эканамічнага кіравання. "Нам варта вызначыць ключавыя галіны супрацоўніцтва, узмацніць стратэгіі эканамічнага партнёрства БРІКС з праграмамі развіцця краін-удзельніц, развіваць інавацыйнае і вытворчае супрацоўніцтва. Мы павінны імкнуцца да справядлівасці і дэмакратызацыі міжнародных адносін, падтрымліваць пастаўленыя ААН мэты паступальнага развіцця, павялічваць народны дабрабыт ", – адзначыў Сі Цзіньпін.
Пасля сустрэчы кіраўнікі пяці краін прысутнічалі на цырымоніі падпісання шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве. - Р -