У Кітаі апублікавана Белая кніга пра Тыбет
  2015-09-07 10:45:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР апублікавала Белую кнігу пра Тыбет напярэдадні 50-й гадавіны з дня ўтварэння Тыбецкага аўтаномнага раёна.

У Белай кнізе "Паспяховая практыка нацыянальнай раённай аўтаноміі ў Тыбеце" адзначаецца, што пасля ажыццяўлення дэмакратычных рэформ у 1959 годзе і ўступлення ў сілу сістэмы нацыянальнай раённай аўтаноміі ў 1965 годзе ў Тыбеце была заснавана новая сацыялістычная сістэма і дасягнуты гістарычныя прарывы ў сацыяльна-эканамічным развіцці.

Тыбет паспяхова выйшаў на шлях, які аб'ядноўвае раён з усімі нацыянальнасцямі краіны і змагаецца за раўнапраўнае развіццё і дасягненне сумеснага росквіту і прагрэсу, адзначаецца ў дакуменце.

У якасці часткі кітайскай нацыі тыбецкі народ рэалізуе правы на раўнапраўны ўдзел у кіраванні. "Зараз Тыбет перажывае залаты час", – падкрэслена ў Белай кнізе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040