Юй Чжэншэн: Кітай будзе цвёрда выконваць свабоду веравызнання
  2015-09-08 11:32:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня УК НПКСК Юй Чжэншэн падкрэсліў, што КПК і ўрад КНР будуць адданыя палітыцы выканання свабоды веравызнання.

Юй Чжэншэн заявіў пра гэта падчас наведвання галоўнага манастыра тыбецкага будызму Джаканг, які знаходзіцца ў Лхасе. У Тыбет Юй Чжэншэн прыбыў на чале дэлегацыі цэнтральнага ўрада КНР, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 50-й гадавіны стварэння Тыбецкага аўтаномнага раёна.

"У мінулыя паўстагоддзя людзі з рэлігійных колаў Тыбету, беручы ў прыклад выбітных манахаў усіх пакаленняў, падтрымлівалі лідарства КПК і сацыялістычную сістэму, зрабілі важны ўклад у нацыянальную і этнічную згуртаванасць, рэлігійную і сацыяльную гармонію", - сказаў Юй Чжэншэн.

Каля 100 манахаў, што выстраіліся ў 2 шэрагі перад брамай манастыра Джаканг, пратрубілі ў трубы і запалілі пахучасці, вітаючы Юй Чжэншэна і дэлегацыю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040