"Made in China": па якія тавары едуць у Кітай
  2015-11-14 16:45:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія вееры, парасоны, магніты

Кітайскія вееры маюць яркія нацыянальныя рысы. Пачынаючы з III стагоддзя да нашай эры вееры сталі неад'емнай часткай жыцця кітайцаў. Мастакі, літаратары і каліграфы ператварылі складаны веер ў вытанчаны прадмет мастацтва. Нават да гэтага часу існуе цэлы напрамак жывапісу, калі малюнак мае форму разгорнутага веера.

Веер бывае ручны і насценны. Насценныя вееры маюць вялікія памеры і вешаюцца на сцяну замест карціны. Маленькі ручны веер – добры падарунак вашым сябрам.

Вытанчаныя парасоны з паперы – гэта для кітайцаў амаль такі ж сімвал, як палачкі для ежы. Сапраўдны традыцыйны кітайскі парасон вырабляецца з двух відаў матэрыялу: шоўку і паперы. Парасоны, вырабленыя з шоўку – вельмі дарагія, таму на іх мы будзем глядзець выключна як на музейныя экспанаты. А вось што тычыцца дэкаратыўнасці, то папяровым парасонам няма роўных – на іх наносяцца любыя выявы ў любым спалучэнні. Вы можаце быць абсалютна ўпэўненымі, што выявы, нанесеныя на папяровую аснову, захаваюць сваю яркасць на працягу многіх гадоў.

І, натуральна, магніты на халадзільнік...

Магніты з розных краін на маім халадзільніку

Магніты-персанажы Пекінскай оперы карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў замежных турыстаў

1 2 3 4 5 6 7 8
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040