Ініцыятыва эканамічнага пояса Шаўковага шляху адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі
  2016-12-05 09:43:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская ініцыятыва эканамічнага пояса Шаўковага шляху адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі, паколькі спрыяе яе далейшай інтэграцыі ў міжнародную супольнасць, адзначыла намеснік старшыні Таварыства беларуска-кітайскай дружбы Аліна Грышковіч. Паводле яе слоў, кітайская інтэграцыйная ініцыятыва атрымала шырокую падтрымку і ўрада, і народа Беларусі. Дзякуючы ёй кітайскія прыватныя прадпрыемствы адкрылі рынак Беларусі і нават рынак Еўропы.

У якасці ўзору двухбаковага супрацоўніцтва Грышковіч прывяла вопыт аўтаканцэрна «Цзілі», які будуе зборачныя лініі ў Беларусі. Кітайскі канцэрн «Сіцік» унёс прыкметны ўклад у мадэрнізацыю прамысловасці Беларусі. А прадукцыя кампаніі "Хуавэй" стала вядомым брэндам на беларускім рынку бытавой тэхнікі. Грышковіч упэўнена, што ўзаемадавер і агульныя погляды кіраўнікоў дзвюх краін узмоцняць узаемавыгаднае супрацоўніцтва на карысць народаў абедзвюх краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040