У швейцарскім Давосе на палях Сусветнага эканамічнага форуму адбылася сустрэча старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, падчас якой лідары дзвюх краін дамовіліся актывізаваць палітычнае і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
Сярод асноўных прыярытэтаў развіцця кітайска-ўкраінскіх адносін у палітычнай сферы Сі Цзіньпін і П. Парашэнка назвалі ўзмацненне дыялогу на вышэйшым узроўні. Лідары дзвюх краін дамовіліся ажыццявіць абмен візітамі, тэрміны якіх будуць узгоднены па дыпламатычных каналах.
Акрамя гэтага, Сі Цзіньпін і П. Парашэнка вырашылі сёлета правесці пасяджэнне кітайска-ўкраінскай міжурадавай камісіі для нарошчвання супрацоўніцтва ў галіне эканомікі і гандлю. Старшыня КНР таксама заклікаў Украіну прыняць актыўны ўдзел у ажыццяўленні кітайскай ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях". У адказ П. Парашэнка заявіў аб тым, што Украіна мае вялікую цікавасць да гэтага праекта і значны патэнцыял для аказання садзейнічання ў яго рэалізацыі.
Гэта была другая сустрэча Сі Цзіньпіна і П. Парашэнкі. Першая адбылася ў красавіку 2016 года ў Вашынгтоне ў рамках саміту па ядзернай бяспецы.