Пасол Кітая: Кітай і Беларусь - блізкія сябры і партнёры
  2017-01-20 14:42:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і Беларусь - блізкія сябры і партнёры. Такі пункт гледжання выказаў пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цімін, выступаючы ў чацвер на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 25-годдзя кітайска-беларускіх дыпламатычных адносін.

"Беларусь і Кітай 20 студзеня 1992 года ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. За 25 гадоў нашы краіны заўсёды аказвалі адна адной узаемную дапамогу і падтрымку ў абароне нацыянальнай незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, у развіцці эканомікі і паляпшэнні дабрабыту сваіх народаў, у абароне міжнароднага правасуддзя і міру ва ўсім свеце ", - падкрэсліў дыпламат, заявіўшы, што "Кітай і Беларусь - гэта сапраўды блізкія сябры і шчырыя партнёры, гатовыя заўсёды аказаць адно аднаму дапамогу".

Паводле яго слоў, у цяперашні час дынаміка двухбаковых абменаў і супрацоўніцтва істотна вышэй, чым у любы іншы папярэдні момант у гісторыі двухбаковых адносін. Як лічыць Цуй Цімін, кітайска-беларускія сувязі сталі ўзорам міждзяржаўных адносін у сучасным свеце.

Азіраючыся на 25-гадовую гісторыю ўстанаўлення дыпламатычных адносін, пасол вылучыў некаторыя найбольш важныя аспекты. У прыватнасці, гэта высокі ўзровень палітычнага ўзаемадаверу. "Дзве краіны падтрымліваюць цесныя кантакты на высокім узроўні, механізм супрацоўніцтва бесперапынна ўдасканальваецца, у развіцці двухбаковых адносін строга выконваецца прынцып роўнасці і суверэнітэту", - сказаў Цуй Цімін.

Ён таксама адзначыў, што ў 2015 годзе Сі Цзіньпін наведаў Беларусь з гістарычным візітам, кіраўнікі дзвюх дзяржаў развілі і паглыбілі кітайска-беларускія адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Абодва лідары ажыццявілі доўгатэрміновае планаванне на высокім узроўні і падпісалі Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Кітаем і Беларуссю. "Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў 2016 годзе паспяхова здзейсніў візіт у Кітай. Кіраўнікі дзяржаў устанавілі адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, дамовіліся развіваць дружбу, сумесна ствараць супольнасць агульных інтарэсаў і супольнасць адзінага лёсу, у выніку чаго адносіны прасоўваюцца да новых гарызонтаў ", - заявіў Цуй Цімін.

Кіраўнік кітайскай дыпмісіі акцэнтаваў увагу на тым, што "Кітай стаў трэцім па велічыні гандлёвым партнёрам Беларусі, структура двухбаковага гандлю няспынна аптымізуецца". Дзве краіны паспяхова рэалізуюць праекты ў такіх галінах, як энергетыка, электрыфікацыя чыгунак, рэканструкцыя дарог, вытворчасць цэменту, зборка аўтамабіляў, гандаль рознымі таварамі.

Цуй Цімін лічыць паспяховым рэалізацыю праекта стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Ён таксама адзначыў, што ўсё больш актыўным становіцца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Многія правінцыі Кітая ўстанавілі з рэгіёнамі Беларусі дружалюбныя або пабрацімскія адносіны, стварылі дарожную карту кітайска-беларускага рэгіянальнага супрацоўніцтва.

На думку дыпламата, будаўніцтва "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху" прыўносіць новыя значныя магчымасці ў кітайска-беларускія адносіны. Пасол таксама адзначыў важнасць развіцця сумесных культурных, адукацыйных і гуманітарных праектаў. У прыватнасці, Беларусь і Кітай адкрываюць культурныя цэнтры ў сталіцах адно аднаго - Мінску і Пекіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040