Беларусь і КНР да 25-годдзя дыпламатычных адносінаў выйшлі на новы ўзровень супрацоўніцтва
  2017-01-20 14:44:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь і Кітай да 25-годдзя дыпламатычных адносінаў усталявалі ўсебаковае стратэгічнае партнёрства і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, выступаючы ў чацвер на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і КНР.

"Усе гэтыя гады мы ўпарта працавалі, крок за крокам выбудоўваючы, развіваючы і ўмацоўваючы узаемадзеянне ў самых розных сферах, і дасягнулі істотных вынікаў, - адзначыў Снапкоў. - Праніклівасць і дар прадбачання прэзідэнта Беларусі вызначылі для нашай краіны асаблівае месца ў развіцці адносін з КНР. Да юбілею мы падышлі, усталяваўшы адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, што замацавана ў падпісанай у верасні 2016 дэкларацыі прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ".

На думку Снапкова, асаблівы ўзровень двухбаковых адносін сёння ахоплівае практычна ўсе сферы супрацоўніцтва. У палітыцы беларуска-кітайскія ўзаемаадносіны характарызуюцца сяброўствам і даверам, узаемнай падтрымкай па ключавых пытаннях развіцця, высокай інтэнсіўнасцю і выніковасцю міждзяржаўных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях. Запушчаны і працуе такі механізм каардынацыі ўзаемадзеяння, як беларуска-кітайскі міжурадавы камітэт па супрацоўніцтве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040