БЧ плануе павялічыць аб'ём грузаперавозак па маршруце Кітай-Еўропа-Кітай
  2017-02-08 15:37:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адным з прыярытэтных напрамкаў для Беларускай чыгункі сёлета стане павелічэнне аб'ёмаў міжнародных грузавых перавозак у зносінах Кітай-Еўропа-Кітай, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Беларуская чыгунка вызначыла напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва на бягучы год. Будуць развівацца перавозкі ў напрамку Кітай-Беларусь-Кітай і супрацоўніцтва з рэзідэнтамі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" у транспартна-лагістычнай сферы і ў арганізацыі перавозак у міжнародных зносінах. Акрамя таго, будзе наладжана ўзаемадзеянне з правінцыямі Кітая па арганізацыі перавозак паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі.

Вялікую ўвагу нададуць узаемадзеянню з чыгуначнымі кампаніямі Расіі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Эстоніі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040