Як паведамілі ў Інстытуце культурных рэліквій і археалогіі правінцыі Сычуань, распачатыя ў студзені ў паселішчы Цзянкоу гарадской акругі Мэйшань археалагічныя работы па пошуку патанулых больш за 300 гадоў таму скарбаў далі вынік.
Са дна ракі паднята больш за 10 тыс. каштоўных знаходак, якія пацвярджаюць гістарычную дакладнасць народнай легенды пра патанулыя ў Цзянкоу скарбы Чжан Сяньчжуна, кіраўніка паўстання ў Кітаі падчас апошніх гадоў дынастыі Мін і першых гадоў дынастыі Цін. Месца падводных пошукаў знаходзіцца прыкладна за 50 км ад адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Сычуань у месцы зліцця рэк Міньцзян і Цзіньцзян. - Р -