Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Новай Зеландыі сумесна наведалі цэнтр даследаванняў і распрацовак кампаніі Haier - F & P у Оклендзе
  2017-03-29 09:18:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння ў першай палове дня па мясцовым часе разам з прэм'ер-міністрам Новай Зеландыі Білам Інгліш наведаў цэнтр даследаванняў і распрацовак кампаніі Haier - Fisher & Paykel / F & P / у Оклендзе.

Кампанія F & P з'яўляецца найбуйнейшай мясцовай гандлёвай маркай бытавой тэхнікі ў Новай Зеландыі. У жніўні 2014 года кітайская Haier Group сумясціла перавагі свайго маштабу з тэхналагічнымі кампетэнцыямі F & P і стварыла "саюз моцнага з моцным" - вышэйзгаданы цэнтр даследаванняў і распрацовак. За два з лішнім гады тут ужо распрацавана вялікая колькасць найменняў бытавой тэхнікі на перадавым міжнародным узроўні тэхналогій у гэтай галіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040