Д.Трамп адмяніў шэраг мер Абамы па абароне экалогіі
  2017-03-29 15:51:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Д.Трамп падпісаў адміністрацыйны указ "Аб энергетычнай незалежнасці", якім адмяніў прынятыя Абамам меры па абароне навакольнага асяроддзя.

Указ Трамп падпісаў у Агенцтве па абароне навакольнага асяроддзя ў прысутнасці 20 працоўных вугальнай прамысловасці і дзяржаўных чыноўнікаў. "Мая адміністрацыя спыняе вайну супраць вугалю. Гэта пачатак новай энергетычнай эпохі ў ЗША", – заявіў Трамп, дадаўшы, што ўказ здымае абмежаванні на вытворчасць энергіі ў ЗША, адмяняе ўмяшальніцтва дзяржавы і меры, якія знішчаюць працоўныя месцы.

Указ Трампа адмяняе "План чыстай энергіі" Абамы, які служыў ключавым звяном ранейшай адміністрацыі ў сферы кліматычнай палітыкі, і быў накіраваны на скарачэнне парніковых выкідаў электрастанцыямі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040