У Кітаі апублікавана кніга аб інвестыцыйным клімаце Беларусі
  2017-05-14 11:12:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пачатку мая, напярэдадні візіту прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў КНР для ўдзелу ў Форуме на высокім узроўні па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Аднаго пояса, аднаго шляху", кніга «Інвестыцыйны клімат Беларусі і кітайска-беларускае інвестыцыйнае супрацоўніцтва» была апублікавана выдавецтвам «Эканамічная навука».
Аўтар – доктар эканамічных навук, прафесар Жень Фэй ужо шмат гадоў займаецца даследаваннем краін Усходняй Еўропы ў Інстытуце Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук. У першай частцы кнігі аўтар апісвае аспекты гістарычнага, геаграфічнага, сацыяльнага, палітычнага, прававога і эканамічнага зместу інвестыцыйнага клімату Беларусі і надае асаблівую ўвагу макраэканоміцы, фінансам, эканамічнаму развіццю рэгіёнаў і галін, праграмам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. У другой частцы кнігі ён з пункту гледжання тэорыі міжнародных інвестыцый і стратэгіі кітайскіх інвестыцый за мяжой даследуе рэгіянальныя і галіновыя напрамкі кітайскіх інвестыцый у Беларусі. У прыватнасці, аўтар прыводзіць прыклады інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень», у сферы энергетыкі, здабычы карысных выкапняў, транспарту, тэлекамунікацыях.
Гэтая першая на кітайскай мове кніга аб інвестыцыйным клімаце Беларусі служыць своеасаблівым гідам кітайскім інвестарам у Рэспубліцы Беларусь і з'яўляецца карысным інфармацыйным матэрыялам для навукова-даследчых інстытутаў Кітая.- Р -
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040