Форум палітычных партый, аналітычных цэнтраў і грамадскіх арганізацый краін БРІКС адкрыўся ў Фучжоу
  2017-06-12 09:06:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю ў Фучжоу правінцыі Фуцзянь адкрыўся Форум палітычных партый, аналітычных цэнтраў і грамадскіх арганізацый краін БРІКС. Член ПК Палітбюро ЦК КПК Лю Юньшань прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця форуму і выступіў з прамовай аб сумесным развіцці супрацоўніцтва.

Лю Юньшань адзначыў, што дзесяцігадовае супрацоўніцтва паміж краінамі БРІКС прынесла багатыя вынікі. Паводле яго слоў, аб'яднанне ўжо стала важнай платформай для супрацоўніцтва паміж краінамі з пачатковым рынкам і краінамі, што развіваюцца, а таксама значнай сілай для садзейнічання росту сусветнай эканомікі, удасканалення глабальнага кіравання і прасоўвання дэмакратызацыі міжнародных адносін.

Лю Юньшань паведаміў, што палітычныя партыі, аналітычныя цэнтры і грамадскія арганізацыі краін БРІКС павінны, рэалізуючы ўласныя перавагі, актыўна спрыяць супрацоўніцтву ў рамках БРІКС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040