Востраў Гулан'юй у правінцыі Фуцзянь на ўсходзе Кітая, вядомы сваёй разнастайнай архітэктурай і мультыкультурнай гісторыяй, у суботу быў уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Востраў у свой час быў міжнародным паселішчам. Тут размясціліся 13 консульстваў, а таксама цэрквы, бальніцы, школы і паліцэйскія ўчасткі, пабудаваныя замежнікамі ў другой палове 19-га стагоддзя.
У цяперашні час на востраве налічваецца больш за 2000 некранутых часам гістарычных будынкаў, дзякуючы чаму ён стаў адным з міжнародных паселішчаў у Кітаі, што вельмі добра захавалася.
Гулан'юй займае першае месца ў Кітаі па колькасці фартэпіяна на душу насельніцтва. Каля 600 фартэпіяна на востраве плошчай менш за 2 кв. км - сапраўды ўражлівы паказчык.
Многія вядомыя кітайскія музыканты нарадзіліся на Гулан'юе. Нездарма яго называюць "востравам фартэпіяна".