Па афіцыйных даных мексіканскіх улад, землятрус магнітудай 7,1, які адбыўся ў цэнтральнай частцы краіны, на бягучы момант забраў жыцці 139 чалавек. Пасольства КНР у Мексіцы заявіла, што пакуль не атрымлівала інфармацыі аб загінуўшых або параненых там кітайскіх грамадзянах.
Нацыянальны каардынатар сіл грамадзянскай абароны рэспублікі Луіс Фэліпэ Пуэнтэ ў аўторак вечарам у інтэрв'ю мясцоваму тэлеканалу адзначыў, што ў штаце Марэлас, дзе знаходзіўся эпіцэнтр падземных штуршкоў, загінулі 64 чалавекі, у Мехіка – 36 чалавек, у штаце Пуэбла – 29 чалавек, у штаце Мехіка – дзевяць чалавек і ў штаце Герэра – адзін чалавек. - Р -