Кітай абавязаўся рабіць большы ўклад у глабальнае скарачэнне беднасці
  2017-10-11 08:54:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Ван Ян сёння абвясціў, што Кітай павялічыць ўклад у глабальнае скарачэнне беднасці.

"Кітай з'яўляецца актыўным прыхільнікам і магутнай сілай скарачэння беднасці ў свеце", - сказаў Ван Ян на Форуме па глабальным скарачэнні беднасці і развіццю, які праходзіць у Пекіне. Кітай будзе дзяліцца сваім вопытам і паляпшаць узаемадзеянне з іншымі краінамі для садзейнічання рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, адзначыў ён.

Пасля шматгадовай працы Кітай набліжаецца да сваёй мэты па пабудове сярэднезаможнага грамадства да 2020 года, асноўнай задачай якой з'яўляецца ліквідацыя сярод усяго насельніцтва беднасці. Да канца 2016 года 43,35 мільёна чалавек працягвалі жыць у Кітаі за мяжой беднасці, якая адпавядала 2,3 тыс. юаняў гадавога даходу.

Для дасягнення гэтай мэты спатрэбяцца дакладныя меры, засяроджаныя на асаблівых рэгіёнах і групах, адзначыў Ван Ян.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш даслаў пасланне Форуму, на якім сабралася звыш 200 удзельнікаў, уключаючы афіцыйных асоб з 13 краін, а таксама прадстаўнікоў 16 міжнародных арганізацый. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040