У Індыі адкрыты індустрыяльны парк кітайскай кампаніі Haier
  2017-11-17 09:13:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У горадзе Пуна індыйскага штата Махараштра прайшла цырымонія ўводу ў эксплуатацыю пашыранага індустрыяльнага парку кітайскай кампаніі Haier.

Гэта першы ў Індыі індустрыяльны парк кітайскага прадпрыемства па вытворчасці бытавой электратэхнікі.

Вытворчая магутнасць халадзільнікаў кампаніі Haier у Індыі павялічыцца да 1,8 млн., рост вытворчых магутнасцей ліній выпуску воданагравальнікаў, пральных машын, кандыцыянераў і тэлевізараў складзе, адпаведна, па 500 тыс. адзінак. Гэта створыць каля трох тысяч новых працоўных месцаў.

Як стала вядома, пасля ўводу новага завода ў эксплуатацыю вытворчасць электрапрыбораў не толькі зможа задаволіць попыт спажыўцоў Індыі – прадукцыю таксама можна будзе экспартаваць у Паўднёвую Азію, на Блізкі Усход, у Афрыку і іншыя рэгіёны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040