Кітай заявіў аб рашучым супрацьдзеянні візіту індыйскага лідара ў спрэчны памежны раён
  2017-11-21 09:01:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай катэгарычна выступае супраць візіту прэзідэнта Індыі ў спрэчны раён на кітайска-індыйскай мяжы, заклікаючы Індыю ўстрымацца ад дзеянняў, здольных ускладніць памежныя пытанні, і працаваць разам з Кітаем для стварэння ўмоў для перамоў.

Такім чынам афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан на чарговай прэс-канферэнцыі пракаментаваў нядзельны візіт прэзідэнта Індыі Рама Натху Кавінды ў Аруначал-Прадэш.

Кітай прытрымліваецца паслядоўнай і выразнай пазіцыі па пытаннях кітайска-індыйскай мяжы, канстатаваў Лу Кан, дадаўшы, што кітайскі ўрад ніколі не прызнае Аруначал-Прадэш. Кітай і Індыя ў цяперашні час працуюць над рашэннем памежных пытанняў шляхам перамоў для пошуку справядлівага і разумнага варыянту рашэння, прымальнага для абодвух бакоў, заявіў Лу Кан.

Між тым, перад гэтым бакі павінны сумеснымі намаганнямі абараняць мір і спакой на мяжы, падкрэсліў ён.

Адзначыўшы, што кітайска-індыйскія адносіны ў цяперашні час перажываюць важны этап развіцця, Лу Кан выказаў спадзяванне, што Індыя прыкладзе сумесныя з Кітаем намаганні да захавання агульнага становішча двухбаковых адносін, адмовіцца ад дзеянняў, здольных прывесці да ўскладнення памежных пытанняў, для стварэння ўмоў, якія спрыяюць перамовам і здароваму развіццю міждзяржаўных сувязяў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040