Кітайскія лідары павіншавалі жыхароў краіны са святам Вясны
  2018-02-15 13:32:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сераду ад імя ЦК КПК і Дзяржсавета КНР павіншаваў кітайскі народ са святам Вясны.

Сі Цзіньпін выступіў з прамовай на калектыўным сходзе ЦК КПК і Дзяржсавета з нагоды свята Вясны і павіншаваў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей краіны, суайчыннікаў у САР Сянган і САР Аамэнь і на Тайване, а таксама этнічных кітайцаў – грамадзян іншых краін.

"Свята Вясны азначае новы пачатак і абяцае новыя спадзяванні", - адзначыў Сі Цзіньпін. Ён нагадаў, што 2018 год з'яўляецца першым годам для ўвасаблення ў жыццё духу 19-га з'езда КПК, а таксама ключавым годам для атрымання вырашальнай перамогі ў поўнай пабудове сярэднезаможнага грамадства і для паслядоўнай рэалізацыі 13-га нацыянальнага пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця. У 2018 годзе ў краіне таксама будзе адзначацца 40-годдзе абвяшчэння палітыкі рэформ і адкрытасці.

Сход вёў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян. На ім таксама прысутнічалі іншыя партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040