Сі Цзіньпін накіраваў Мігелю Дыяс-Канелю тэлеграму з віншаваннем з абраннем на пасаду старшыні Дзяржсавета Кубы
  2018-04-20 09:04:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння накіраваў Мігелю Дыяс-Канелю тэлеграму з віншаваннем з абраннем на пасаду старшыні Дзяржаўнага савета Кубы і Савета міністраў Кубы.

Сі Цзіньпін у віншавальнай тэлеграме сказаў, што Кітай і Куба з'яўляюцца добрымі таварышамі, добрымі сябрамі і добрымі партнёрамі, якія шчыра давяраюць адно аднаму і падзяляюць агульны лёс. Ён адзначыў, што народы дзвюх краін падчас працяглай і цяжкай барацьбы завязалі моцнае сяброўства, што стала магутным штуршком у развіцці кітайска-кубінскіх адносін.

Сёння ва ўмовах глыбокіх і складаных пераменаў у міжнароднай і рэгіянальнай абстаноўцы Кітай і Куба ўступілі на новы шлях развіцця і прагрэсу, адзначыў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што Кітай мае намер сумесна з Кубай працягваць гэты шлях.

Ён таксама заявіў, што гатовы сумесна з М. Дыяс-Канелем працаваць над паглыбленнем і пашырэннем двухбаковага супрацоўніцтва і дасягнуць бліскучых поспехаў кітайска-кубінскага сяброўства ў новую эпоху.

У асобнай тэлеграме на імя Рауля Кастры, які застаецца першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Кубы, Сі Цзіньпін, які з'яўляецца генеральным сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Кітая, заявіў, што гатовы падтрымліваць з ім цеснае ўзаемадзеянне для далейшага развіцця кітайска-кубінскіх адносін.

У гэты ж дзень прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян таксама накіраваў М. Дыяс-Канелю віншавальную тэлеграму, у якой заявіў, што Кітай мае намер сумесна з кубінскім бокам працягваць прасоўванне двухбаковага ўзаемадзеяння і прыкладаць намаганні для стабільнага развіцця кітайска-кубінскіх адносін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040