Ван І: канкурэнцыя паміж ЗША і Кітаем накіравана на пераадоленне сябе, а не на выцясненне суперніка
  2018-06-15 10:42:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Ван І сёння ў кітайскай сталіцы правёў перамовы з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампея. Бакі пасля сканчэння перамоваў правялі сумесную прэс-канферэнцыю.

Ван І сказаў, што Кітаю і ЗША складана пазбегнуць узнікнення канкурэнцыі – гэта нармальная з'ява ў міжнародных адносінах. Кітай лічыць, што канкурэнцыя паміж Кітаем і ЗША павінна быць дабратворнай і станоўчай, а таксама накіраванай на пераадоленне сябе, а не на выцясненне суперніка. Бакі павінны праз канкурэнцыю заахвочваць супрацоўніцтва, якое, у сваю чаргу, павінна быць узаемавыгадным. Толькі такое становішча спраў адпавядае інтарэсам дзвюх краін і можа стаць праявай адказнасці Кітая і ЗША перад усім светам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040