Рэспубліка Карэя і КНДР па выніках перамоваў паміж ваеннымі ведамствамі пагадзіліся аднавіць лінію ваеннай сувязі паміж усходняй і заходняй зонамі. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.
Ваенныя афіцэры з РК і КНДР правялі перамовы па ваенных сувязях у паўночнакарэйскім павільёне "Тангілгак" у вёсцы перамір'я Пханмунджом. Гэта былі першыя перамовы такога роду паміж дзвюма краінамі за апошнія 10 гадоў.
У рамках перамоў бакі абмяняліся меркаваннямі з нагоды пілотнай дэмілітарызацыі зоны сумеснай бяспекі ў Пханмунджоме, каб аслабіць ваеннае напружанне на мяжы паміж РК і КНДР, дзе размешчаны цяжкія ўзбраенні.