Відэазонд Саудаўскай Аравіі, усталяваны на кітайскім мікраспадарожніку "Лунцзян-2", зрабіў першыя здымкі Месяца
  2018-06-15 15:58:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні абароннай навукі, тэхнікі і прамысловасці КНР і Дзяржаўным касмічным упраўленні КНР, распрацаваны Харбінскім прамысловым універсітэтам арбітальны мікраспадарожнік звышдліннахвалёвага назірання "Лунцзян-2" у сапраўдны момант выйшаў на калямесячную арбіту. Усталяваны на спадарожніку аптычны відэазонд Саудаўскай Аравіі пачаў працу і зрабіў некалькі выразных здымкаў месячнай паверхні ў бачным дыяпазоне. Сёння ў другой палове дня ў Пекіне Дзяржаўнае касмічнае ўпраўленне КНР і Навукова-тэхнічны цэнтр ім. караля Абдулазіза Саудаўскай Аравіі прадставілі тры здымкі, атрыманыя з дапамогай зонда. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040