Большасць кітайскіх бацькоў уладкавалі сваіх дзяцей на летнія навучальныя курсы
  2018-08-13 15:42:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з вынікамі апытання, праведзенага газетай "Кітайская моладзь", 93 % апытаных прызналі, што большасць з іх акружэння запісалі сваіх дзяцей як мінімум на 2 летніх навучальных курса.

Апытанне ахапіла 2012 чалавек, 81 % з якіх з'яўляюцца бацькамі вучняў пачатковай або сярэдняй школы. Пры гэтым больш за палову рэспандэнтаў заявілі, што адправілі сваіх дзяцей вучыцца летам, таму што так зрабілі іншыя бацькі.

Па словах настаўніцы адной сярэдняй школы старэйшай ступені ва ўсходнекітайскай правінцыі Аньхой, каля 75 працэнтаў яе вучняў бралі ўрокі гэтым летам.

На думку прафесара Нанкінскага ўніверсітэта Чэнь Юхуа, бацькі адчуваюць ціск з боку іншых бацькоў, і пры цяперашняй экзаменацыйнай палітыцы цяжка змяніць гэтую сітуацыю.

Акрамя таго, больш за палову ўдзельнікаў апытання адзначылі нежаданне большасці дзяцей вакол іх ісці на гэтыя курсы.

Больш за 65 працэнтаў рэспандэнтаў выказалі спадзяванне, што бацькі змогуць змяніць свае погляды на адукацыю.

Дырэктар інстытута сацыялогіі пры Цяньцзіньскай акадэміі грамадскіх навук Чжан Бааі лічыць, што вакацыі павінны выкарыстоўвацца вучнямі як магчымасць больш даведацца пра грамадства, а не як дадатак да звычайнага школьнага навучальнага часу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040