Францыя надае вялікае значэнне стабільнасці і росквіту Турцыі і мае намер аказаць ёй падтрымку
  2018-08-17 15:38:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у чацвер падчас тэлефоннай размовы з турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам заявіў, што яго краіна надае вялікае значэнне стабільнасці і росквіту Турцыі, а таксама мае намер аказаць ёй адпаведную падтрымку.

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным у чацвер рэзідэнцыяй прэзідэнта Францыя, Э. Макрон і Р. Т. Эрдаган дасягнулі кансенсусу па паскораным садзейнічанні "інклюзіўнаму і вартаму даверу" палітычнаму працэсу ў Сірыі, назваўшы яго адзіным шляхам для забеспячэння стабільнасці і адзінства арабскай дзяржавы .

Э. Макрон падчас размовы адзначыў важную ролю, якую Турцыя адыгрывае ў прадухіленні эскалацыі напружанасці ў сірыйскай правінцыі Ідліб, а таксама важнасць кантактаў паміж зацікаўленымі ў змякчэнні сітуацыі ў Сірыі краінамі, у тым ліку паміж Расіяй і ЗША.

Нагадаем, 1 жніўня ЗША абвясцілі аб увядзенні санкцый у дачыненні да міністра юстыцыі і міністра ўнутраных спраў Турцыі ў сувязі з арыштам Анкарой пастара Эндру Брансона, а 10 жніўня - пра падваенне імпартных пошлін на турэцкія сталёвыя і алюмініевыя вырабы, што выклікала рэзкае падзенне курсу ліры да амерыканскага долара.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040