Чыноўнікі правінцыі Цзілінь прыцягнуты да адказнасці ў сувязі са справай аб няякаснай вакцыне
  2018-08-17 15:39:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Шэраг чыноўнікаў з паўночна-усходняй правінцыі Цзілінь і яе адміністрацыйнага цэнтра горада Чанчунь былі прыцягнуты да адказнасці ў мінулы чацвер у сувязі са справай аб няякаснай вакцыне, вырабленай кампаніяй Changchun Changsheng Life Sciences Ltd.

Паведамляецца, што на пасяджэнні бюро камітэта КПК прав. Цзілінь было прынята рашэнне вызваліць Го Хунчжы ад пасад сакратара парткама і кіраўніка Упраўлення па наглядзе над прадуктамі харчавання і лекавымі сродкамі прав. Цзілінь.

Бай Сюйгуй быў вызвалены ад пасад сакратара парткама і кіраўніка Дэпартамента прамысловасці і інфарматызацыі прав. Цзілінь. У перыяд з красавіка 2016 г. па люты 2018 года ён займаў пасаду віцэ-мэра горада Чанчунь, што курыраваў пытанні нагляду над прадуктамі харчавання і лекавымі сродкамі.

Акрамя таго, на пасяджэнні было прынята рашэнне вызваліць Цзэн Сяадуна і Янь Хайцзяна ад пасадаў члена бюро парткама і намеснікаў кіраўніка Упраўлення па наглядзе над прадуктамі харчавання і лекавымі сродкамі прав. Цзілінь.

На пасяджэнні ад намесніка мэра горада Чанчунь і кіраўніка гарадскога ўпраўлення грамадскай бяспекі Лю Фэна запатрабавалі выступіць з самакрытыкай перад камітэтам КПК прав. Цзілінь, правінцыйным урадам, парткамам Чанчуня і ўрадам горада.

Таксама на пасяджэнні бюро парткама горада Чанчунь было прынята рашэнне вызваліць Тан Жадзі ад пасадаў сакратара парткама і кіраўніка Упраўлення па наглядзе над прадуктамі харчавання і лекавымі сродкамі горада Чанчуня.

Акрамя таго, было прынята рашэнне вызваліць Чжан Вэньгэ ад пасады члена бюро парткама і намесніка кіраўніка Упраўлення па наглядзе над прадуктамі харчавання і лекавымі сродкамі горада Чанчунь.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040