Кароль і наследны прынц Саудаўскай Аравіі выказалі спачуванні сям'і Дж. Хашкаджы
  2018-10-22 15:59:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кароль Саудаўскай Аравіі Салман бен Абдэль Азіз Аль Сауд і наследны прынц Мухамед бен Салман па тэлефоне выказалі спачуванні сям'і загінуўшага саудаўскага журналіста Джамаля Хашкаджы. Пра гэта паведаміла ў нядзелю Саудаўскае агенцтва друку.

Сын журналіста Салех Хашкаджы ў тэлефоннай размове падзякаваў наследнага прынца і караля за спачуванні.

Аглядальнік амерыканскай газеты "Вашынгтон пост" Дж. Хашкаджы прапаў без вестак пасля таго, як увайшоў у консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле 2 кастрычніка.

Каралеўства паведаміла ў суботу, што Дж. Хашкаджы загінуў у "бойцы" у консульстве, але не патлумачыла прычыну яго смерці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040