Дзве турысткі з мацерыковай часткі Кітая пацярпелі ў выніку сходу з рэек цягніка на Тайвані
  2018-10-22 16:01:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведаміла сёння раніцай тайваньская служба па справах аховы здароўя, сярод пацярпелых ад зыходу з рэек пасажырскага цягніка ў павеце Ілань ёсць дзве турысткі з мацерыковай часткі Кітая, адна з іх атрымала сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні, іншая - лёгкія.

44-гадовая жанчына па прозвішчы Яа шпіталізавана ў цяжкім стане ў мясцовую бальніцу, лекары рыхтуюцца правесці ёй аперацыю. Іншая 55-гадовая жанчына па прозвішчы Тань абышлася лёгкімі траўмамі і была выпісана з бальніцы.

Паводле паведамлення тайваньскіх уладаў, пры крушэнні цягніка загінулі 18 чалавек, 187 атрымалі раненні.

Аварыя адбылася з саставам серыі "Пуюма", які знаходзіцца ў эксплуатацыі шэсць гадоў і ў мінулым годзе праходзіў тэхабслугоўванне. Прычыны аварыі высвятляюцца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040