Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Д. Грыбаўскайтэ
  2018-11-06 08:58:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Літва - гэта важная краіна ў рэгіёне Балтыйскага мора, а таксама партнёр Кітая па супрацоўніцтве ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе / ЦУЕ /. КНР надае павышаную ўвагу развіццю кітайска-літоўскіх адносін. Бакі павінны праяўляць адзін да аднаго ўзаемную павагу, паглыбляць узаемны давер, на справе паважаць і ўлічваць карэнныя інтарэсы і ключавыя заклапочанасці процілеглага боку, са стратэгічнай вышыні і ў доўгатэрміновай перспектывы абмеркавання і вырашэння пытання двухбаковых адносін.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што геаграфічнае становішча Літвы дае ёй відавочныя перавагі, краіна можа адыгрываць важную ролю ў транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці Азіі і Еўропы. Кітай мае намер разам з літоўскім бокам узмацняць спалучэнне стратэгій развіцця, прасоўваць кааперацыю ў калектыўным будаўніцтве "Пояса і шляху", асабліва ў будаўніцтве сеткі міжнародных грузавых чыгуначных перавозак Кітай - Еўропа і партовых зон на трох морах / Адрыятычнае, Балтыйскае і Чорнае мора /, пашыраць двухбаковыя інвестыцыі, памнажаць супрацоўніцтва ў такіх галінах, як электронная камерцыя, фінансавыя тэхналогіі, новыя крыніцы энергіі, лазеры, сельская гаспадарка. КНР спадзяецца, што Літва ў поўнай меры выкарыстоўвае пляцоўку першай Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА, каб прадставіць сваю прадукцыю. Бакам варта пашыраць гуманітарныя абмены, заахвочваць няўрадавыя кантакты, умацоўваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, разам абараняць мультылатэралізм, будаваць сусветную эканоміку адкрытага тыпу, ствараць супольнасць адзінага лёсу чалавецтва. Кітайскі бок разлічвае аб'яднаць намаганні з літоўскім бокам для паглыблення супрацоўніцтва з краінамі ЦУЕ.

Д. Грыбаўскайтэ заявіла, што Літва захоплена апераджальным развіццём Кітая і высока шануе рашэнне правесці міжнародную імпартную ЭКСПА. У цяперашняй сітуацыі гэта выключна своечасовы, стратэгічна важны крок. У сваёй прамове на цырымоніі адкрыцця Сі Цзіньпін даў выразныя сігналы пра тое, што Кітай працягне пашыраць адкрытасць, падтрымліваць глабальны свабодны гандаль і сусветную эканоміку адкрытага тыпу. Літва глыбока верыць, што "дзверы" кітайскай адкрытасці не закрыюцца, паколькі гэта велізарны шанс для ўсіх краін свету. КНР грае ўсё больш важную ролю ў міжнародных справах. Літоўскі бок мае намер умацоўваць супрацоўніцтва з кітайскім бокам па ўсіх напрамках, актыўна садзейнічаць паскарэнню перамоў па інвестыцыйным пагадненні паміж ЕС і Кітаем і практычным супрацоўніцтве паміж краінамі ЦУЕ і Кітаем, сумесна заахвочваць мультылатэралізм і свабодны гандаль.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040