У Кітаі каля аднаго млн чалавек узялі ўдзел у агульнанацыянальных іспытах па прыёме на дзяржслужбу
  2018-12-03 16:55:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю ў Кітаі 920 тысяч чалавек прынялі ўдзел у агульнанацыянальных іспытах па прыёме на дзяржслужбу, каб пазмагацца за 14,5 тысяч вакантных пазіцый у цэнтральных дзяржаўных ведамствах і ўстановах. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне па справах дзяржслужачых Кітая. На агульнанацыянальных іспытах па прыёме на дзяржслужбу назіраецца найвышэйшая канкурэнцыя. У гэтым годзе ў сярэднім на адно месца прэтэндуюць 63 чалавекі.

Згодна з паведамленнем, сёлета ў кітайскіх дзяржструктурах адкрыта значна менш вакансій, чым у 2017 годзе. Акрамя пісьмовага іспыту, кандыдаты, якія прэтэндуюць на пэўныя пасады ў сферы фінансаў, грамадскай бяспекі, замежных спраў, павінны таксама здаць кваліфікаваны іспыт. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040