Пры выбуху ў адной з піцейных устаноў у японскім горадзе Сапора на востраве
Хакайда ў нядзелю пацярпелі па меншай меры 40 чалавек. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ ..
Інфармацыйнае агенцтва Кіода Цусін са спасылкай на мясцовую паліцыю паведаміла, што адзін з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане.
Відавочцы паведамілі, што выбух быў вельмі магутным. Пасля выбуху бар загарэўся. Прычыны здарэння пакуль не ўстаноўлены.