У польскім Катавіцэ плённа завяршылася канферэнцыя ААН па змяненні клімату
  2018-12-17 15:57:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У суботу ў польскім Катавіцэ закончылася канферэнцыя ААН па змяненні клімату. Удзельнікі мерапрыемства ў намечаныя тэрміны завяршылі перамовы па детялях Парыжскага пагаднення па клімаце.

Бакі дасягнулі дамоўленасцей пра механізмы і правілы, якія тычацца самастойных намаганняў, фінансавання, умацавання патэнцыялу, празрыстасці і глабальнай ацэнкі, а таксама намецілі далейшы план, закліканы рэалізаваць Парыжскае пагадненне і інтэнсіфікаваць барацьбу са зменай клімату.

У выніковым дакуменце канферэнцыі адлюстраваны прынцыпы справядлівасці і агульнай, але дыферэнцыраванай адказнасці, а таксама ўтрымліваецца заклік прытрымлівацца мультылатэралізму, ажыццявіць Парыжскае пагадненне і актывізаваць дзеянні па барацьбе са зменай клімату.

Кітайская дэлегацыя праявіла актыўны і канструктыўны падыход на канферэнцыі, садзейнічаючы поспеху мерапрыемства.

Старшыня цяперашняй канферэнцыі Міхал Куртыка заявіў, што дамоўленасці на канферэнцыі ў Катавіцэ стварылі ўмовы для рэалізацыі Парыжскага пагаднення пасля 2020 года.

Кітайская дэлегацыя на канферэнцыі арганізавала "кітайскі куток", а таксама правяла 25 мерапрыемстваў, што знаёмяць удзельнікаў канферэнцыі з намаганнямі Пекіна па барацьбе са зменай клімату і дасягнутымі зрухамі.

Сусветная канферэнцыя па змяненні клімату штогод праводзіцца ў розных рэгіёнах свету. У 2019 годзе мерапрыемства павінна адбыцца ў краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Меркавалася, што яно пройдзе ў Бразіліі, аднак у канцы лістапада бразільскія ўлады адклікалі заяўку на арганізацыю канферэнцыі з-за фінансавых і бюджэтных праблем і змены ўрада. Міністр навакольнага асяроддзя Чылі Караліна Шміт 14 снежня заявіла, што яе краіна прыме канферэнцыю у 2019 годзе замест Бразіліі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040