Сі Цзіньпін сустрэўся з прадстаўнікамі місіі "Чан'э-4"
  2019-02-21 10:07:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння ў другой палове дня сустрэўся ў Доме народных сходаў з навукоўцамі і інжынерамі, якія прымаюць удзел у распрацоўцы і рэалізацыі місіі "Чан'э-4" -- мяккай пасадкі кітайскага зонда на адваротны бок Месяца і звязаных з ёй навукова-даследчых задач.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што няма межаў у даследаванні касмічнай прасторы, і заклікаў навукоўцаў, інжынераў і работнікаў тэхналагічнай сферы Кітая на фоне паспяховай рэалізацыі місіі "Чан'э-4" прасоўваць агульны ход месячнай праграмы Кітая, рабіць большы ўклад у міжнародныя аэракасмічныя даследаванні і інкарпараваць магчымасці Кітая ў агульную справу мірнага выкарыстання касмічнай прасторы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040