Сі Цзіньпін прыняў даверчыя граматы ў новых амбасадараў 9 краін і сустрэўся з новым генсекам ШАС
  2019-02-21 10:09:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сераду ў Доме народных сходаў у Пекіне прыняў даверчыя граматы ў новых амбасадараў дзевяці краін у КНР. Сі Цзіньпін даў станоўчую ацэнку пазітыўным адносінам Кітая з пералічанымі краінамі, падкрэсліўшы, што Кітай надае важнае значэнне развіццю адносін з гэтымі краінамі, гатовы паглыбіць палітычны ўзаемадавер і пашырыць прагматычнае супрацоўніцтва з гэтымі краінамі на карысць іх народаў.

Сі Цзіньпін запэўніў, што кітайскі ўрад будзе ствараць выгоды і аказваць падтрымку амбасадарам у іх працы і спадзяецца, што яны ўнясуць актыўны ўклад у развіццё адносін з Кітаем.

Новыя паслы ў КНР перадалі сардэчныя прывітанні старшыні КНР ад кіраўнікоў іх краін і выказалі добрыя пажаданні кітайскаму народу з нагоды Свята вясны. Яны адзначылі, што КНР за 70 гадоў дамаглася сусветна прызнаных вялікіх поспехаў у развіцці, адыгрываючы важную ролю ў міжнародных справах. Яны дадалі, што іх краіны надаюць сур'ёзную ўвагу развіццю адносін з Кітаем. Новыя паслы ў КНР абавязаліся прыкладаць актыўныя намаганні для ўмацавання ўзаемаразумення і сяброўства, а таксама стымулявання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва сваіх краін з Кітаем.

Сі Цзіньпін таксама правёў сустрэчу з новым генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзімірам Норавым. Ён выказаў спадзяванне, што новы генеральны сакратар ШАС унясе актыўны ўклад у садзейнічанне развіццю арганізацыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040