Колькасць ахвяр пажару ў сталіцы Бангладэш ўзрасла да 69
  2019-02-21 16:08:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць загінуўшых у выніку пажару, які адбыўся ў будынку ў старым раёне сталіцы Бангладэш Дакі, павялічылася да 69. Пра гэта ў чацвер паведаміў супрацоўнік службы супрацьпажарнай бяспекі.

"На дадзены момант мы дасталі целы 69 чалавек", - сказаў кар. Сіньхуа прадстаўнік пажарнай службы і грамадзянскай абароны Махфуз Рывен.

Многія з пацярпелых з цяжкімі апёкавымі траўмамі былі дастаўлены ў бальніцы.

Моцны пажар успыхнуў у сераду каля 23:00 па мясцовым часе пасля выбуху газавага балона і неўзабаве распаўсюдзіўся на яшчэ 5-6 будынкаў у густанаселеным жылым раёне Чаўкбазар у старой частцы Дакі.

"У тушэнні пажару былі задзейнічаны 37 разлікаў супрацьпажарнай службы і грамадзянскай абароны", - паведаміў чыноўнік.

Гэта другі буйны пажар у сталіцы за апошнія дзевяць гадоў. Іншы моцны пажар у 2010 годзе забраў жыцці, па меньшай меры, 124 чалавек.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040