Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць спрыяльнага прававога асяроддзя для рэформаў, развіцця і стабільнасці
  2019-02-26 15:55:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін сёння заклікаў да намаганняў па стварэнні спрыяльнага прававога асяроддзя ў мэтах садзейнічання рэформам, развіццю і стабільнасці Кітая.

Сі Цзіньпін старшыняваў і выступіў з важнай прамовай на 2-м пасяджэнні Камісіі ЦК КПК па ўсебаковым забеспячэнні законнасці ў дзяржаўным кіраванні, кіраўніком якой ён з'яўляецца. Паводле яго слоў, 40-гадовы вопыт палітыкі рэформаў і адкрытасці паказвае, што эфектыўная работа па ажыццяўленні рэформаў, развіцця і стабільнасці неаддзельная ад прынцыпу законнасці, чым глыбей рэформы і адкрытасць, тым больш актуальна захаванне дадзенага прынцыпу.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што неабходна паляпшаць планаванне прававога будаўніцтва, павышаць якасць і эфектыўнасць заканадаўчай працы, забяспечваць і абслугоўваць патрэбы рэформаў і развіцця, ствараць гарманічнае і стабільнае сацыяльнае асяроддзе, умацоўваць будаўніцтва ў сферы прававых нормаў, якія датычацца замежнікаў, каб стварыць спрыяльнае прававое асяроддзе ў мэтах садзейнічання рэформам, развіццю і стабільнасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040